Суд над удзельнікам сустрэчы з П.Севярынцам працягнецца ў панядзелак

Суд над Юркам Бакурам, удзельнікам сустрэчы з апазіцыйным палітыкам Паўлам Севярынцам, працягнецца ў Брэсце 3 верасня ў панядзелак. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам моладзевы актывіст.

Юркам Бакур: "Сведкі з боку міліцыянтаў давалі супярэчлівыя паказанні. Я запатрабаваў новых сведкаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да арганізацыі гэтага сходу. Аднак яны не маглі з’явіцца ў судзе, таму разгляд справы перанеслі на панядзелак”

Нагадаем, 19 жніўня ў Брэсце ў офісе Партыі БНФ праходзіла прэзентацыя кнігі Севярынца “Лісты з лесу”. У будынак уварваліся міліцыянты і затрымалі ўсіх прысутных. Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за парушэнне правілаў правядзення сходаў. Суды над астатнімі ўдзельнікамі сустрэчы працягваюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі