Суд Лабадзенкі супраць United Company не адбыўся: пратакол на дапрацоўцы

Суд Лабадзенкі супраць United Company не адбыўся: пратакол на дапрацоўцы

Суд, ініцыяваны журналістам Глебам Лабадзенкай супраць дырэктара запраўкі United Company, не адбыўся — пратакол накіравалі на дапрацоўку. Разгляд справы павінен быў адбыцца сёння ў Стоўбцах, адказчыкам выступаў дырэктар адной з аўтазаправак United Company Віталь Кулак.

Нагодай для судовага разбору стала трансляцыя на запраўцы тэлеканала “Расія-24”, што з’яўляецца незаконным. Журналіст патрабаваў ад супрацоўнікаў запраўкі пераключыць тэлевізар на беларускі канал, аднак яны адмовіліся і спаслаліся на загад начальства. Лабадзенка паскардзіўся ў пракуратуру, у выніку чаго на дырэктара завялі адміністратыўную справу.

Паколькі журналіст праходзіць па справе ў якасці сведкі, то суд можа праходзіць без яго. Калі адбудзцца наступнае пасяджэнне, невядома. Лабадзенка лічыць важны даведацца пра вынік суда, каб стварыць прэцэдэнт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі