Суд Еўрасаюза адмяніў санкцыі, уведзеныя супраць бабруйскай "Белшыны"

"Белшына" была пад санкцыямі больш за два гады

"Белшына" была пад санкцыямі больш за два гады / sb.by

Суд Еўрасаюза ў Люксембургу адмяніў санкцыі, уведзеныя ў снежні 2021-га супраць бабруйскай "Белшыны", паведамляе curia.europa.eu. Іск быў пададзены ў суд ЕС яшчэ два гады таму. Ён разгледзеў выкладзеныя ў ім аргументы і вырашыў, што Савет Еўрасаюза "дапусціў памылку" пры ацэнцы падтрымкі "Белшынай" рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і ўдзеле ў рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці.

У прыватнасці былі ўлічаныя даныя з прадастаўленых фінансавых дакументаў, што перад уключэннем у санкцыйны спіс "Белшына" была... стратным прадпрыемствам, якое не прыносіла прыбытку, а значыць і не магло быць істотнай крыніцай даходу для рэжыму. Таксама высветлілася, што Савет ЕС не змог даказаць, што прычынай звальнення супрацоўнікаў прадпрыемства былі палітычныя матывы. Гэта дзіўна, бо такія факты былі.

Выпадак з "Белшынай" называюць унікальным. Іншыя прадпрыемствы не змаглі зняць санкцыі праз суд ЕС.

Сярод асноўных задач, якія цяпер стаяць перад "Белшынай", — "праца ў галіне імпартазамяшчэння". Але ва ўрадзе прызнаюць "пэўныя складанасці" з якасцю яе прадукцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі