Суд апраўдаў праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, неўзабаве ён выйдзе на волю

Суд апраўдаў праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, неўзабаве ён выйдзе на волю

У чацвер, 30 сакавіка, Ленінскі раённы суд Магілёва апраўдаў праваабаронцу Андрэя Бандарэнку. 31 сакавіка ў яго заканчваецца трохгадовы тэрмін зняволення (у 2014-м ён быў асуджаны за злоснае хуліганства), і тут з’явілася новая крымінальная справа. Зняволенага абвінавацілі ў злосным парушэнні парадку адбыцця пакарання ў турме, пракурор патрабаваў для Бандарэнкі 1 год строгага рэжыму, назваў яго “небяспечным для грамадства чалавекам”. Сам праваабаронца сваёй віны не прызнаваў. Суддзя Сяргей Мазураў не пабачыў у дзеяннях Андрэя Бандарэнкі складу злачынства і прызнаў яго не вінаватым.

“Толькі дзякуючы грамадству быў агучаны такі вырак, я яго не чакаў. Гэта крыху змяніла маё стаўленне да беларускай судовай сістэмы”, — цытуе словы Бандарэнкі Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі