Студэнты ЕГУ спрабуюць атрымаць голас на выбарах рэктара

“Разумеючы і высока ацэньваючы ваш уклад у развіццё ЕГУ на працягу многіх гадоў, а асабліва вашае жаданне рэфармаваць ЕГУ і зрабіць яго канкурэнтаздольнаю адукацыйнаю ўстановаю, якая адказвае на сённяшнія выклікі і трэнды ў сферы вышэйшай адукацыі, студэнты і выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта з павагаю просяць вас пра наступнае: 1. Уключыць прадстаўніка студэнтаў і выпускнікоў у працэс выбараў рэкатара з правам голасу; 2. Вярнуцца да першапачатковай канцэпцыі змяшанага беларускага і заходняга кіраўніцтва; 3. Зрабіць больш празрыстаю ўсю кіроўчую структуру ўніверсітэта згодна з еўрапейскімі стандартамі”, — гаворыцца ў лісце.

Прэзідэнт Студэнцкага прадстаўніцтва Дзяніс Кучынскі мусіць прадставіць гэты адкрыты ліст Старшыні Кіруючай рады Дэніэлу Таршысу на сустрэчы з Міністрам замежных справаў Літвы Лінасам Лінкявічусам, якая адбудзецца 30 студзеня ў Вільні.

Нагадаем, што новы рэктар павінен з’явіцца ў ЕГУ да пачатку вясны. На цяперашні момант найбольш верагоднымі кандыдатамі на гэтую пасаду з’яўляюцца амерыканец Дэвід Полік, а таксама беларусы — палітык Аляксандр Мілінкевіч і выкладчыца ЕГУ Таццяна Шчытцова. Працэдура выбараў рэктара, якая дзейнічае на дадзены момант, не прадугледжвае ўдзелу студэнтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі