Стралкоў-Гіркін стварыў арганізацыю, каб “вярнуць” Беларусь у склад Расіі

Стралкоў-Гіркін стварыў арганізацыю, каб “вярнуць” Беларусь у склад Расіі

У Маскве 28 траўня апублікаваная “Палітычная дэкларацыя агульнарасійскага нацыянальнага руху” пад кіраўніцтвам Ігара Гіркіна (Стралкова) — былога “міністра абароны” “ДНР”, вядомага палявога камандзіра.

Мэтай арганізацыі, у сходзе якой у суботу ўдзельнічалі каля паўтара дзясяткаў чалавек, называецца “адраджэнне Расіі ў якасьці расійскай нацыянальнай дзяржавы, якая служыць інтарэсам расійскай нацыі”.

Складальнікі дэкларацыі адзначаюць, што яны не прызнаюць ні савецкага тэрытарыяльнага дзялення, ні Белавежскай дамовы. “Землі, на якіх жывуць рускія людзі, палітыя крывёю рускіх людзей, маюць права вярнуцца ў склад Расіі. Мы выступаем за аб’яднанне РФ, Украіны, Беларусі, а таксама іншых рускіх зямель у адзінай агульнарускай дзяржаве і ператварэнне ўсёй тэрыторыі былога СССР у безумоўную расійскую зону ўплыву. Мы падтрымліваем любыя намаганні расійскіх людзей па аб’яднанні, адкуль бы яны не ішлі”, — сказана ў дэкларацыі.

У тэксце таксама гаворыцца, што ўдзельнікі агульнарускага нацыянальнага руху змагаюцца за правы, свабоды і інтарэсы рускіх, якія жывуць у іншых дзяржавах і “пакутуюць ад дыскрымінацыі”, паведамляе Радыё Свабода.

Ігар Стралкоў-Гіркін стаў шырока вядомы ў красавіку 2014 года, калі яго незаконнае ўзброенае фармаванне захапіла горад Славянск. Менавіта дзень захопу Славянска прынята лічыць пачаткам вайны на Данбасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі