Стэфановіч: Не выключана, што праваабаронцы прызнаюць затрыманых палітвязнямі

Стэфановіч: Не выключана, што праваабаронцы прызнаюць затрыманых палітвязнямі

Затрыманых па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў могуць прызнаць палітвязнямі. Рашэнне будзе прымацца пасля вывучэння ўсіх дэталяў справы, заявіў у эфіры Еўрарадыё праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Ён заўважыў, што пакуль ніякай дакладнай інфармацыі пра тое, на падставе якіх доказаў як мінімум 10 чалавек змешчаныя пад варту, праваабаронцы не маюць. Але калі яны прыйдуць да высновы, што гэта крымінальны пераслед па палітычных матывах, то затрыманыя будуць прызнаныя палітычнымі вязнямі.

“Зразумела, паўстане пытанне: хто гэтыя затрыманыя? І я не выключаю, што мы будзем прызнаваць іх палітычнымі зняволенымі. А гэта не будзе сведчыць, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі паляпшаецца”.

Нагадаем, вечарам 21 сакавіка ў Мінску затрымалі гандляра кнігамі Алеся Яўдаху. Пазней стала вядома пра затрыманне Міраслава Лазоўскага. Затрыманні працягваліся ноччу і ў першай палове дня 22 сакавіка. На дадзены момант вядома пра 10 затрыманых. Імаверна, гэта звязана з заявай Аляксандра Лукашэнкі, які сказаў, што ў лесе паміж Асіповічамі і Бабруйскам рыхтаваліся некалькі дзясяткаў баевікоў са зброяй, якія збіраліся ладзіць правакацыі.

Цалкам размову з Валянцінам Стэфановічам у прамым эфіры Еўрарадыё можна паслухаць:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі