Стаў вядомы самы папулярны сярод беларусаў месенджар

Стаў вядомы самы папулярны сярод беларусаў месенджар

Самым папулярным месенджарам у беларусаў з'яўляецца Viber. Такія вынікі паказала даследаванне, праведзенае кампаніяй #DB3, якая ладзіць даследаванні беларускай інтэрнэт-аўдыторыі з 2008 года, піша infopolicy.biz.

Даследаванне заняло два тыдні, былі апытана 662 чалавекі ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў. 

Viber'ам карыстаюцца 70% апытаных. У тройку лідараў уваходзяць таксама Skype (38%) і WhatsApp (25%)

Калі глядзець мужчынскую і жаночую аўдыторыю, то тройка лідараў будзе адрознівацца. У жанчын тройка супадае з вышэйназванай, а ў мужчын яе складаюць Viber, Skype і Telegram. 

Калі ацэньваць узрост, то карыстанне Viber'ам сярод апытаных ва ўзросце 25-44 гады складае больш за 80%. Найбольшая колькасць карыстальнікаў Telegram'а (больш за 50%) — людзі ва ўзросце 15-24 гады, а вось Skype'ом карыстаюцца 46% ва ўзросце 55-74 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі