Вы тут

Статкевіч агучыў маршрут вулічнай акцыі на Дзень Волі ў Мінску

Фота: Еўрарадыё

Мікалай Статкевіч агучыў маршрут вулічнай акцыі 25 сакавіка ў Мінску, на Дзень Волі. У эфіры тэлеканала "Белсат" ён сказаў, што бярэ адказнасць за правядзенне акцыі на сябе.

Статкевіч: "Мы збярэмся а 14-й гадзіне каля Акадэміі навук. Заяўка пададзена і ёсць заяўнікі на шэсце да цэнтра Мінска. Я раю ўладзе паважаць волю народу, яго канстытуцыйнае права на пратэст і даць гэты дазвол. Але калі нават улада пабаіцца, а яна вельмі баіцца даваць дазвол, мы ўсё роўна пойзем і пойдзем па нашым праспекце, ён дазваляе гэта зрабіць, ён шырокі. Я думаю, што тыя дзясяткі тысяч людзей, якія прыйдуць, здолеюць там памясціцца. ДАІ загадзя павінна паклапаціцца, каб спыніць рух, яны павінны думаць пра бяспеку людзей, на тратуарах мы не змесцімся. Мы пройдзем па праспекце".

Статкевіч кажа, што каля Акадэміі навук (менавіта там, а не каля кінатэатра "Кастрычнік") спачатку адбудзецца мітынг, на якім будзе прынятая рэзалюцыя, пасля чаго калона пройдзе да плошчы Незалежнасці. Па дарозе дэманстранты ўскладуць кветкі да будынка па вуліцы Валадарскага, дзе 25 сакавіка 1918 года была абмешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларусі.

Статкевіч: "На плошчы Незалежнасці мы прымем рашэнне, як далей мы будзем дзейнічаць, каб мірна і спакойна дамагчыся перамен. Думаю, што ўвесь народ хоча мірных перамен", — заявіў Статкевіч. Ён не выключае, што "на акцыі давядзецца выходзіць часта", каб "выціскаць саступкі" з улады, каб прымушаць яе "размаўляць з народам".

Як вядома, заяўнікі акцыі на 25 сакавіка збіраліся прайсці па маршруце: пляцоўка ля будынку Акадэміі навук — шэсце па праспекце Незалежнасці — парк Янкі Купалы.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі