Стары ў Наваполацку хацеў сэксу, а атрымаў бутэлькай па галаве

Смерцю скончылася для 60-гадовага жыхара Наваполацка распіванне спіртных напояў з 19-гадовай дзяўчынай на беразе Дзвіны. Захмялелы стары запатрабаваў ад маладой навапалачанкі задаволіць яго сэксуальныя запатрабаванні. Аднак замест асалоды мужчына атрымаў удар бутэлькай па галаве. Калі ён зваліўся без прытомнасці, дзяўчына патэлефанавала па мабільніку двум сябрам-аднагодкам. Тыя неўзабаве з'явіліся і сталі збіваць нагамі мужчыну, які ляжаў на зямлі. Ён неўзабаве сканаў, а хлопцы і дзяўчына спакойна пайшлі па дамах.

Праз суткі ўсіх іх знайшлі міліцыянты. На ўсіх завялі крымінальную справу, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі