Сталічныя чыноўнікі патрабавалі за дапамогу хабар ды інтымныя паслугі

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС выкрыла шэраг карупцыянераў, якія за пэўную дапамогу грамадзянам патрабавалі ўзнагароду. Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення Андрэй Паршын у інтэрв’ю газеце “На страже”, якое цытуе БелаПАН. Адзін з прыкладаў карупцыі быў сярод служачых Камандна-інжынернага інстытута МНС. Там чыноўнік патрабаваў ад прадпрымальніка хабар у памеры 10 мільёнаў рублёў, каб той не страціў тэндэр на пастаўку экіпіроўкі для каманды Міністэрства надзвычайных сітуацый.

А вось чыноўнік, які адказваў за жыллёвую палітыку ў Мінску, браў хабар з тых, каму трэба было вырашыць кватэрнае пытанне. Мужчыны прыносілі яму дарагія падарункі і вялікія сумы грошай не ў адну тысячу долараў. А вось ад жанчынаў гэты чыноўнік патрабаваў інтымных паслугаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі