Сталі вядомыя вынікі сённяшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы

На Беларускай валютна-фондавай біржы ў суботу, 20 снежня, прайшлі чарговыя таргі. Іх перанеслі з пятніцы. Па выніках таргоў долар вырас толькі на 10 рублёў і складае 10900, еўра аслабеў яшчэ на 70 рублёў (у чацвер яго курс знізіўся на 200) — да 13320, расійскі рубель вырас з 184 да 187 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у пятніцу ўрад і Нацбанк увялі 30% збор на набыццё валюты. Як мяркуецца, ён будзе дзейнічаць да 1 лютага 2015 года.

“Чорная” пятніца: на пакупку долара ўвялі камісію ў 30% — храналогія

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі