Сталі вядомы падрабязнасці пра падзенне ў Магілёве з 7-га паверха дзіцяці

Сталі вядомы падрабязнасці пра падзенне ў Магілёве з 7-га паверха дзіцяці

Сталі вядомы падрабязнасці пра падзенне ў Магілёве з 7-га паверха дзіцяці. Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўвечары 2 верасня. Аднагадовы хлопчык выжыў, ён знаходзіцца ў рэанімацыі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы ў стабільным стане. Траўмаў шмат, але такіх, якія пагражалі б яго жыццю, няма (мяркуецца, што ўдар аб зямлю змякчылі кусты ці дрэвы).

Афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк інфармуе, што ў 17:15 маці з хлопчыкам вярнулася з прагулкі дахаты. Яна памыла яго і аднесла ў пакой, паклала на канапу, а сама на нейкі час пайшла ў кухню. Калі жанчына вярнулася, дзіцяці не было, а акно аказалася адчыненым. Сведкай падзення стала суседка, якая і выклікала "хуткую".

Следчыя вывучаюць усе абставіны здарэння, працуюць з бацькамі, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Сталі вядомы падрабязнасці пра падзенне ў Магілёве з 7-га паверха дзіцяці
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі