Стала вядома, якім будзе надвор'е ў Беларусі ў пачатку лета

Стала вядома, якім будзе надвор'е ў Беларусі ў пачатку лета

Стала вядома, якім будзе надвор'е ў Беларусі ў пачатку лета. Як піша ў Facebook начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў, калі ў першыя тры дні дажджы пройдуць пераважна ў Брэсцкай вобласці, дык у канцы тыдня — месцамі па ўсёй краіне.

Прагноз надвор'я на апошні дзень вясны можна пабачыць тут. Што ж да 1-3 чэрвеня (серады, чацвярга і пятніцы), дык будзе пераважна без ападкаў (за выключэннем паўднёвага захаду, дзе магчымыя дажджы і навальніцы). Уначы чакаецца ад 10 да 17 цяпла, удзень — 19-26 градусаў вышэй за нуль.  

У суботу і нядзелю, 4 і 5 чэрвеня, у начныя гадзіны прагназуецца 7-14 градусаў са знакам плюс, у дзённыя — 16-25 цяпла. У нядзелю дажджы пройдуць амаль па ўсёй Беларусі.  

Стала вядома, якім будзе надвор'е ў Беларусі ў пачатку лета
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі