Стала вядома, як Су-27 апынуўся ў кювеце аўтатрасы ў Аршанскім раёне (фота)

Стала вядома, як Су-27 апынуўся ў кювеце аўтатрасы ў Аршанскім раёне (фота)

Стала вядома, як ваенны самалёт Су-27 апынуўся ў кювеце аўтатрасы М8 (мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны) ў Аршанскім раёне. Як інфармуе сайт sputnik.by са спасылкай на УДАІ Віцебскага аблвыканкама, самалёт перавозілі без крылаў "на жорсткай счэпцы" на КАМАЗе на аэрадром Кукавячына з іншага аэрадрома. Раптоўна счэпка зламалася. Даішнікі суправаджалі транспарт. Пасля здарэння інспектары арганізавалі бяспечны рух на трасе.

Каб выцягнуць самалёт з кювета, давялося выклікаць ратавальнікаў, выкарыстоўваўся спецкран.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі