Стала вядома, калі ў Беларусі чакаецца цёплае надвор’е

Стала вядома, калі ў Беларусі чакаецца цёплае надвор’е

У Беларусі пацяплее толькі ў апошнія пяць дзён красавіка. Такі папярэдні прагноз агучыў у Facebook начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў. А пакуль ён прапануе беларусам набрацца цярпення, паколькі ўвесь бліжэйшы тыдзень будзе захоўвацца халоднае надвор’е. Паводле слоў Рабава, тэмпература паветра прагназуецца на 3-7 градусаў ніжэйшая за норму (а норма для гэтага часу — ад 4 да 7 градусаў цяпла), яна больш характэрная для сярэдзіны сакавіка.

Ад аўторка да чацвярга ў Беларусі пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны і раніцай на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Уначы 18 красавіка чакаецца ад мінус 1 да мінус 7 градусаў (на Віцебшчыне месцамі — да 10 марозу, у Мінску — ад -2 да -4 градусаў), удзень — ад плюс 3 да плюс 8 градусаў (на поўдні — да 10 цяпла, у сталіцы — ад +3 да +5).

У сераду, 19 красавіка, уначы прагназуецца ад 0 да мінус 7 градусаў (на Віцебшчыне — да -9), удзень — ад +3 да +8 градусаў. У чацвер, 20 красавіка, у начныя гадзіны чакаецца ад мінус 2 да мінус 9 градусаў (на поўначы месцамі да -11), у дзённыя гадзіны — ад +3 да +8 (на захадзе — да плюс 10 градусаў).

У пятніцу, 21 красавіка, надвор’е пагоршыцца. Уначы яшчэ будзе без ападкаў, тэмпература паветра складзе ад мінус 1 да мінус 8 градусаў (на ўсходзе да мінус 10). Раніцай на паўночным захадзе чакаюцца дажджы. Удзень прагназуецца ад +4 да +10 градусаў (на поўдні да +12 градусаў).

У выхадныя дні на большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдуць дажджы (у нядзелю — з мокрым снегам). Уначы крыху пацяплее: у суботу будзе ад 0 да +6, у нядзелю — ад мінус 2 да плюс 4. Удзень 22 і 23 красавіка чакаецца ад +4 да +11.

Стала вядома, калі ў Беларусі чакаецца цёплае надвор’е
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі