Спёка ў Беларусі адступіць на некалькі дзён, з чацвярга будзе зноў плюс 30-32

Спёка ў Беларусі адступіць на некалькі дзён, з чацвярга будзе зноў плюс 30-32

Спёка ў Беларусі адступіць на некалькі дзён, аднак з чацвярга будзе зноў плюс 30-32. Сёння ў нашу краіну прыходзіць больш свежае паветра з паўночнага захаду Еўропы, а праз тры дні чакаюцца вельмі цёплыя паветраныя масы з Міжземнага мора. Пра гэта ў Facebook напісаў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 28 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы (падчас іх — моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру) магчымыя толькі па ўсходзе краіны. Месцамі ў асобных раёнах прагназуецца град. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-17 градусаў са знакам плюс (у Гомельскай вобласці — 18-20), удзень — ад +20 градусаў па поўначы да плюс 28 градусаў па поўдні.

У сераду, 29 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. Зноў жа кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя месцамі на ўсходзе краіны. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 12-19 градусаў цяпла, у дзённыя плюс 22-29 градусаў.

Спёка вернецца ў Беларусь у чацвер, 30 чэрвеня. Ападкі прагназуюцца толькі ў асобных раёнах. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, удзень — 25-30 цяпла (у Брэсцкай вобласці — да 32 градусаў). У пятніцу, у першы дзень ліпеня, дажджы і навальніцы пройдуць пераважна па паўночна-заходняй палове краіны. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 13-20 градусаў, у дзённыя гадзіны — 25-30 цяпла (у Гомельскай вобласці — да 32 градусаў са знакам плюс).

2 і 3 ліпеня прагназуюцца месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў са знакам плюс, удзень — плюс 24-29 градусаў (на поўдні краіны будзе да 30-32 градусаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі