Справу Віталя Каўша будуць пераглядаць

Калегія ўзяла пад увагу аргументацыю адваката Паўла Алесіка, што папярэдні судовы разгляд меў значныя хібы ў методыцы і не ўлічыў шэраг істотных момантаў.


Адвакат звярнуў увагу, што суд першай інстанцыі не выявіў, чаму не праводзіліся следчыя дзеянні ў справе Каўша з 13-га па 17 ліпеня 2012 года. У першы з гэтых дзён быў выдадзены ордар на арышт Каўша. Другі — дзень дэпартацыі васьмі індусаў, якім Коўш, нібыта, дапамагаў перабрацца праз мяжу.


Таксама Алесік адзначыў, што індусы апазнавалі Каўша і яго жонку па фатаграфіях, пазначаных птушачкамі. Адвакат звярнуў увагу і на тое, што пратаколы допытаў індусаў супадалі аж да граматычных памылак.


Нагадаем, што Каўша асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Пракурор патрабавала пакінуць гэтае рашэнне Брэсцкага раённага суда ў сіле. Аднак касацыйны суд не пагадзіўся з меркаваннем пракурора.


Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі