Спецслужбы знайшлі шахматную фігуру ХІІ ст., скрадзеную з музея ў Гродне

Унікальная шахматная фігура — ладдзя, скрадзеная ў жніўні 2004 года з Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, вернутая дзяржаве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення КДБ па гродзенскай вобласці. “Чэкісты” затрымалі 21-гадовага жыхара Гродна пры спробе продажу рарытэту, які той ацаніў у 2 мільёны рублёў.

Менавіта такую суму малады чалавек жадаў атрымаць за бясцэнны экспанат часоў Полацкага княства. Дзесяткі гадоў ладдзя ХІІ стагоддзя лічылася знакам музея, упрыгожваючы экспазіцыю старажытнасці.

Матэрыялы затрымання перададзеныя ў Ленінскі раённы аддзел унутраных спраў Гродна для далейшых следчых дзеянняў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі