Спецслужба Латвіі будзе сачыць за паездкамі чыноўнікаў у Беларусь

Спецслужба Латвіі будзе сачыць за паездкамі чыноўнікаў у Беларусь

Паліцыя бяспекі Латвіі запрасіла ў рыжскай Думы інфармацыю пра камандзіроўкі службовых асоб сталічнага самакіравання ў Беларусь, іншыя краіны СНД і Кітай, паведамляе Радыё "Свабода".

Спецслужбы хочуць мець такую інфармацыю для контрразведкі і захавання дзяржаўных таямніцаў у муніцыпальных установах.

5 студзеня выканаўчы дырэктар Рыгі Юрыс Радзевіч па запыце Паліцыі бяспекі аддаў загад работнікам самакіравання і дэпутатам сталічнай думы. Ён абавязаў іх падрыхтаваць інфармацыю пра запланаваныя на 2017 год камандзіроўкі ў Беларусь, Расію ды іншыя краіны СНД, а таксама Кітай. Акрамя таго, ён распарадзіўся сабраць звесткі пра афіцыйныя і неафіцыйныя паездкі ў гэтыя рэгіёны, якія ўжо адбыліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі