Сорас прагназуе дэфолт у Расіі і развал ЕС. Як гэта паўплывае на Беларусь?

Сорас прагназуе дэфолт у Расіі і развал ЕС. Як гэта паўплывае на Беларусь?

Амерыканскі фінансіст Джордж Сорас прагназуе, што Расіі пагражае банкруцтва ў 2017 годзе, калі прыйдзе час выплатаў па значнай частцы замежных крэдытаў. Пра гэта ён напісаў на рэсурсе Project Syndicate.

“Рэжыму Пуціна пагражае банкруцтва ў 2017 годзе, калі надыдзе час пагашэння большай часткі знешніх пазыкаў Расіі, а палітычныя хваляванні могуць успыхнуць яшчэ раней”, — такі прагноз зрабіў фінансіст, чый фонд у снежні быў прызнаны непажаданым на тэрыторыі Расіі, бо “прадстаўляе пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу”.

“Праз заходнія санкцыі ў спалучэнні з рэзкім зніжэннем коштаў на нафту ўлады Расіі будуць не ў стане стрымаць ні адно з абяцанняў. Дэфіцыт расійскага бюджэту складае 7% ад ВУП, і ўраду прыйдзецца скараціць яго да 3%, каб інфляцыя не выйшла з-пад кантролю. Гэтыя і іншыя падзеі будуць мець негатыўныя наступствы для ўзроўню жыцця і меркаванняў выбаршчыкаў напярэдадні парламенцкіх выбараў восенню”, — мяркуе Джордж Сорас.

Сорас прагназуе дэфолт у Расіі і развал ЕС. Як гэта паўплывае на Беларусь?
На думку Сораса, рэзкае зніжэнне коштаў на нафту можа стаць адным з фактараў дэфолту Расіі. Фота: sgeokom.ru

Антырасійскія санкцыі і падзенне коштаў на нафту не дазволяць Крамлю знайсці выхад з гэтага тупіка. І для таго, каб пазбегнуць такога сцэнарыя, Пуцін можа справакаваць развал Еўрасаюза. Рабіць гэта ён будзе, спрыяючы павелічэнню плыні ўцекачоў з Сірыі на еўрапейскі кантынент. Гэта сітуацыя рассварыць еўрапейскія краіны. І некаторыя з іх, магчыма, здымуць санкцыі супраць Расіі, мяркуе фінансіст.  

Калі такі сцэнар спраўдзіцца, як гэта паўплывае на Беларусь?

Сорас прагназуе дэфолт у Расіі і развал ЕС. Як гэта паўплывае на Беларусь?

Эканаміст Сяргей Чалы не згодны з меркаваннем Джорджа Сораса. На яго думку, у бліжэйшай будучыні дэфолт Расіі не адбудзецца. Краіну хутчэй чакаюць праблемы на ўнутраным рынку, якія моцна паўплываюць на эканоміку Беларусі.

“Чакаць катастрафічнага сцэнару па аналогіі з 1998 года, не прыходзіцца. Хутчэй Расію чакае маруднае пагаршэнне сітуацыі”, — кажа эканаміст.

Рэзерваў хапае, хуткасць іх траты яшчэ ёсць куды скараціць. Дагэтуль яшчэ дадатны гандлёвы баланс. Амаль увесь гэты адток капіталу, які быў у мінулым годзе, гэта і былі пагашэнні знешніх пазыкаў.

Эканоміку Расіі чакаюць скарачэнні ўнутранага спажывання і даходаў. І гэта моцна паўплывае на Беларусь.

“Будзе назірацца скарачэнне попыту, у тым ліку і на прадукты харчавання. Паводле апошніх апытанняў амаль палова спажыўцоў там робіць пакупкі выключна на зніжках, на акцыях. І любыя цэнавыя ваганні, на 10-15% фактычна спыняюць экспарт. І гэтая нашая цэнавая прывязка да расійскага рубля нават умацуецца, каб мы маглі захоўваць цэнавую канкурэнцыю на іх рынку”, — кажа Сяргей Чалы.

Сорас прагназуе дэфолт у Расіі і развал ЕС. Як гэта паўплывае на Беларусь?
Сорас мяркуе, што Пуцін можа рассварыць Еўропу, спрыяючы павелічэнню плыні ўцекачоў. Фота: egyptianstreets.com

Палітолаг Андрэй Елісееў мяркуе, што і праблема бежанцаў не з’яўляецца надзвычайнай для Еўрасаюза. Гэта наўрад ці прывядзе да яго развалу. І для Беларусі гэта нічога не зменіць.

“Для ЕС, як для адной з найвялікшых эканомік у свеце з насельніцтвам больш за 500 мільёнаў, 1 мільён мігрантаў — смешныя лічбы. Напрыклад, у Ліване з насельніцтвам у 5 млн. чалавек знаходзіцца больш за мільён сірыйскіх уцекачоў і каля паловы мільёна палестынскіх. Уцекачы складаюць там больш за 20% насельніцтва. Для эканомікі ніякіх кепскіх наступстваў не будзе”, — кажа палітолаг.

Разам з тым, ён адзначае, што наступствы могуць быць для палітычнага клімату. Але і гэтая праблема вырашаецца. Важнае пасяджэнне савета ЕС у мінулым верасні, калі дамовіліся пра квоты на перасяленне 100 тысяч мігрантаў — яскравы прыклад таго, што такія розныя краіны Еўрасаюза могуць дамаўляцца і па такіх складаных пытаннях, як міграцыйнае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі