SMS-"мінёра" адправілі на судова-псіхіятрычную экспертызу

Каму ён яго адправіў, дагэтуль дакладна невядома. Тэкст SMS выпадкова пабачыла студэнтка, якая сядзела каля зламысніка, і паведаміла пра гэтую пагрозу міліцыянерам. У выніку, метро было спынена, людзі эвакуяваныя, тры гадзіны правяраліся ўсе станцыі, нічога падазронага знойдзена не было. Зламысніка, які аказаўся ўраджэнцам Казахстана, неўзабаве затрымалі. Свае дзеянні ён патлумачыў жаданнем "пажартаваць".  



Як інфармуе Следчы камітэт, мужчына падазраецца ў заведама непраўдзівым паведамленні пра выбуховае прыстасаванне ў мінскім метро. Высветлілася, што падазраваны раней на радзіме прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Рашэнне аб прызначэнні судовы-псіхіятрычнай экспертызы было прынята з улікам устаноўленых падчас следства абставінаў, а таксама асаблівасцяў асобы падазраванага.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі