СМІ: У Конга збілі верталёт з беларускім экіпажам

СМІ: У Конга збілі верталёт з беларускім экіпажам

28 студзеня ў Дэмакратычнай Рэпубліцы Конга былі збітыя два верталёты МІ-24. Як піша nn.by са спасылкай на грузінскія СМІ, экіпаж аднаго верталёта складалі грамадзяне Грузіі, а другога — Беларусі.

У Мінабароны Грузіі кажуць, што экіпаж збітага верталёта не мае ніякага дачынення да Узброеных сілаў краіны. Грузіны былі ў Афрыцы як прыватныя асобы.

Начальнік упраўлення інфармацыі Мінабароны Беларусі Уладзімір Макараў паведаміў, што беларускіх у вайскоўцаў на тэрыторыі іншых дзяржаваў няма. Ад іншых каментароў ён адмовіўся.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык заявіў, што ведамства сочыць за сітуацыяй, але пакуль што не мае афіцыйных звестак з Конга. Найбліжэйшая беларуская амбасада знаходзіцца ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Па словах Мірончыка, няясна, ці ўдзельнічалі ў гэтым інцыдэнце грамадзяне Беларусі, ці выхадцы з нашай краіны, ці ўвогуле нехта іншы.

Як перадаюць СМІ, беларускі экіпаж верталёта быў шпіталізаваны. Загінулых пры здарэнні няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі