СМІ: у 17 допінг-пробах беларускіх весляроў знайшлі забаронены мельдоній

СМІ: у 17 допінг-пробах беларускіх весляроў знайшлі забаронены мельдоній

У 17 допінг-пробах беларускіх весляроў знайшлі мельдоній (забаронены з 1 студзеня 2016 года). Пра гэта напісала вядомая французская газета Le Monde. Яна спасылаецца на свае крыніцы.

Вядома, што ў сярэдзіне красавіка падчас збораў у Францыі беларускую зборную па веславанні на байдарках і каноэ правярала не толькі антыдопінгавае агенцтва гэтай краіны, але і жандармерыя з пракуратурай. Прайшоў ператрус на базе. Le Monde сцвярджае, што былі знойдзены сляды "больш цяжкага допінгу". Падкрэслім, што афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма.

"Прессбол" адзначае, што беларускія весляры ўжо заваявалі 12 пуцёвак на Алімпійскія гульні ў Бразіліі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі