СМІ: Пётр Пракаповіч у лісце Лукашэнку раскрытыкаваў беларускую эканоміку

СМІ: Пётр Пракаповіч у лісце Лукашэнку раскрытыкаваў беларускую эканоміку

Былы старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч напісаў ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім раскрытыкаваў становішча ў эканоміцы. Пра гэта піша партал tut.by, спасылаючыся на ўласныя крыніцы. Паведамляецца, што прапановы Пракаповіча павінны абмяркоўвацца ў пятніцу, 10 лютага, на нарадзе ў Адміністрацыі прэзідэнта.

У сваім лісце Пракаповіч, нібыта, піша, што эканоміка ўжо два гады знаходзіцца ў стане стагнацыі. Прамысловая вытворчасць скарацілася, будаўніцтва рэзка знізілася, даходы насельніцтва падаюць. Ён адзначае, што ў рэгіёнах лічыцца добрым заробак у 400-500 рублёў. Кошты растуць вышэй, чым інфляцыя. Адзіным выйсцем Пракаповіч бачыць "уключыць грашовы станок" для ўмеранай эмісіі.

Каментуючы гэта, старшыня Клуба фінансавых дырэктараў Андрэй Карпунін заявіў: "Любыя спробы штучнай накачкі эканомікі грашыма, залішняй эмісіяй пагражаюць паўторам вэрхалу 2011 года і ў канчатковым выніку — раздражненнем і бізнэсу, і дзяржсектара, і народа".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі