СМІ: КДБ Беларусі затрымаў чыноўнікаў, якія ўцяклі з Расіі

СМІ: КДБ Беларусі затрымаў чыноўнікаў, якія ўцяклі з Расіі

КДБ Беларусі затрымаў расійскіх чыноўнікаў, якія ўцяклі з Расіі і знаходзіліся ў вышуку. Пра гэта паведамляе ў сённяшнім нумары маскоўская газета "Коммерсант". Паводле звестак выдання, Яўгенія Цітова і Валерый Кузмініч, былыя намеснікі ўпраўлення судовага дэпартамента па Маскоўскай вобласці, жылі ў Італіі (а раней — у Іспаніі). Як толькі ФСБ Расіі ў выніку праслухоўвання мабільных тэлефонаў стала вядома, што яны збіраюцца прыехаць на сустрэчу са сваяком у Беларусь, пра гэта паведамілі КДБ. Расіян затрымалі амаль адразу пасля перасячэння беларускай мяжы.

Цітова і Кузмініч абвінавачваюцца ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Паводле дадзеных следства, па падробленых дакументах яны скралі грошы, якія былі выдзеленыя з бюджэта на аплату працы судовых перакладчыкаў (каля 1,5 млрд расійскіх рублёў). Басманны суд Масквы завочна выдаў санкцыю на іх арышт.

Чакаецца, што ўжо ў бліжэйшы час расійскіх чыноўнікаў экстрадуюць з Беларусі на радзіму. Дарэчы, расійскія праваахоўнікі знайшлі сляды скрадзеных бюджэтных сродкаў у Сінгапуры і на Кіпры.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі