СМІ: Данецкі аэрапорт штурмуе спецназ ГРУ Расіі

Верагодна, самая "гарачая кропка" — Данецкі аэрапорт, які дагэтуль утрымліваюць украінскія сілавікі. Штурмы яго адбываюцца штодня. Як інфармуе censor.net.ua, аэрапорт спрабуе ўзяць спецназ Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба Узброеных Сіл Расіі. Пра гэта сведчаць узбраенне і амуніцыя вайскоўцаў, сцвярджае крыніца ў Службе бяспекі Украіны.

Нагадаем, расійскае кіраўніцтва не прызнае ўдзелу сваіх вайскоўцаў у баях на Данбасе.

У траўні 2014-га Данецкі міжнародны аэрапорт быў эфектна ўзяты пад кантроль украінскімі дэсантнікамі. Спачатку ўкраінская авіяцыя нанесла ўдар па пазіцыях баевікоў, а пасля "зачыстку" правялі дэсантнікі. Сярод загінулых былі дзясяткі расіян, якія ваявалі супраць украінскіх войскаў.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі