СМІ: Да дзяўчыны да караоке-клуба 40 хвілінаў не магла даехаць "хуткая"

СМІ: Да дзяўчыны да караоке-клуба 40 хвілінаў не магла даехаць "хуткая"

Сайт onliner.by даведаўся падрабязнасці здарэння каля караоке-клуба па праспекце Пераможцаў, дзе з вышыні 6 метраў звалілася 19-гадовая студэнтка.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў ноч на 30 чэрвеня. Дзяўчына адпачывала ў клубе, а калі выйшла адтуль, звалілася ў сутарэнне. Яе шпіталізавалі з ушыбам галаўнога мозгу і спалучанымі траўмамі.

Журналістам onliner.by у клубе распавялі, што дзяўчаты адпачывалі невялікай кампаніяй — пяць чалавек. Яны адзначалі выпускны і выпівалі. Потым дзяўчаты сабраліся дадому і на выхадзе з клуба вырашылі сфатаграфавацца на парапеце. Туды яны забраліся, не зважаючы на абутак на абцасах. Адна з кампаніі не ўтрымалася і звалілася наніз.

"Мы адразу ж выклікалі хуткую і МНС. Праўда, па горадзе ішлі танкі. Так што хуткая не магла прыехаць хвілін 40 з-за рэпетыцыі парада і затораў. Увесь гэты час ўпала дзяўчына была ў прытомнасці", — распавялі супрацоўнікі клуба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі