Smashing Pumpkins выдадуць фільм і канцэртны альбом

Smashing Pumpkins выпускаюць 3D-фільм і жывы альбом па матывах свайго нядаўняга шоў у н’ю-ёркскім Барклайс-цэнтры. На канцэрце музыкі выканалі ўсе песні з апошняй пласцінкі “Oceania”, і парадавалі фэнаў старымі хітамі “Tonight, Tonight” і “Bullet With Butterfly Wings”. Рэжысёрам мантажу стаў Мілтан Ланж.

Канцэртны фільм “Oceania: Live in NYC” будзе выпушчаны ў 3D-фармаце, а таксама на Blu-ray, DVD і ў якасці лічбавага рэлізу. Бокс складзецца з дзвюх CD і DVD. Рэліз бокс-сэта запланаваны на 3 верасня.

Нагадаем, свой апошні альбом “Oceania” Smashing Pumpkins выдалі год таму.

Фота: lyrics.wikia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі