Слуцкі 11-класнік "разводзіў" школьніц на аголеныя фота, а потым шантажаваў іх

Слуцкі 11-класнік "разводзіў" школьніц на аголеныя фота, а потым шантажаваў іх

У Слуцку вучань 11 класа трапіў пад крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выявай непаўналетняга. Хлопцу пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Як піша "Інфа-Кур'ер", адзінаццацікласнік зарэгістраваўся ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" пад жаночым імем: ён назваўся супрацоўніцай мадэльнага агенцтва, якая працуе ў Мінску. Хлопец наведваў  старонкі дзяўчат, якія вучыліся ў яго школе, і казаў, што шукае новых супрацоўніцаў для агенцтва. Ён прапаноўваў, каб яны дасылалі яму фатаздымкі ў купальніках, а то і ў аголеным выглядзе. Калі здымкі спадабаюцца, абяцаў ён, то ім прапануюць здымацца для часопіса за добры ганарар — ад 10 000 да 15 000 долараў.

Потым хлопец пачаў шантажаваць дзяўчат. Ён пагражаў размясціць у інтэрнэце аголеныя фатаграфіі, каб іх пабачылі ўсе, у тым ліку іх аднакласнікі. За адмову ад такгоа намеру ён патрабаваў дасылаць яму яшчэ больш аголеных фатаграфіяў. Дайшло да таго, што некаторыя дзяўчаты мастурбавалі перад камерай і дасылалі яму відэаролікі.

Шантаж спынілі слуцкія міліцыянты, якія заўважылі старонку школьніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі