"Слуцк" выйграў у "Шахцёра", "Нафтан" і "Гарадзея" згулялі ўнічыю 0:0

"Слуцк" выйграў у "Шахцёра", "Нафтан" і "Гарадзея" згулялі ўнічыю 0:0

У нядзелю, 24 красавіка, праходзяць чарговыя матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Нафтан" і "Гарадзея" згулялі ўнічыю 0:0. "Слуцк" выйграў у салігорскага "Шахцёра" — 1:0. Адзіны гол на 85-й хвіліне забіў Ігар Бабко. Адзначым, што з 15-й хвіліны сустрэчы гарнякі гулялі ў меншасці — быў выдалены сербскі абаронца Нікола Ігняціевіч. Непрыемны эпізод адбыўся на 79-й хвіліне, калі пасля сутыкнення на полі на насілках вынеслі гульца "Слуцка" Ігара Варанкова. Яго звезла "хуткая". Дарэчы, сёння ў Варанкова дзень нараджэння.

Сёння таксама адбудуцца яшчэ два матчы: "Мінск""Белшына", БАТЭ"Дынама" (Мінск). У суботу прайшлі тры матчы. "Крумкачы" выйгралі ў "Славіі" — 1:0, "Іслач" у гасцях перамагла "Віцебск" — 2:1, а брэсцкае "Дынама" выйграла ў "Нёмана" — 2:0.

Тур завершыцца ў панядзелак матчам “Граніт” — “Тарпеда-БелАЗ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі