Следчыя папросяць Google і Facebook даць доступ да перапіскі Паўла Шарамета

Следчыя папросяць Google і Facebook даць доступ да перапіскі Паўла Шарамета

Украінскія праваахоўнікі хочуць вывучыць усю перапіску загінулага журналіста Паўла Шарамета. Яны звернуцца да амерыканскіх кампаніяў Google і Facebook, каб атрымаць доступ да яе.

Пра гэта інфармуе УНІАН са словаў сябра калегіі Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, народнага дэпутата Антона Герашчанкі. Ён паведаміў, што следства мае запісы з камераў назірання з месца, дзе жыў Шарамет, а таксама з маршруту яго перамяшчэння. Акрамя таго праваахоўнікі аналізуюць яго тэлефонны трафік, апытваюць сваякоў і калегаў журналіста.

«Гэта вялікая карпатлівая праца. Але я спадзяюся, і заказчыкі, і выканаўцы будуць прыцягнутыя да адказнасці, гэтак жа як было з арганізатарамі і выканаўцамі злачынства супраць журналіста Гангадзэ", — заявіў Герашчанка.

Ураджэнец Беларусі Павел Шарамет загінуў зранку 20 ліпеня ў Кіеве пры выбуху ў аўтамабілі. Паведамляецца, што там было закладзенае выбуховае прыстасаванне. Паліцыя характарызуе гібель Шарамета як наўмыснае забойства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі