Следчы камітэт правярае інфармацыю "Ежедневника" пра вакцыну "Эўпента"

Следчы камітэт правярае інфармацыю "Ежедневника" пра вакцыну "Эўпента"

Следчы камітэт Беларусі правярае інфармацыю інтэрнэт-выдання "Ежедневник" пра паўднёвакарэйскую вакцыну "Эўпента". Сцвярджалася, што беларускім дзецям адмыслова прышчапляюць неправераную вакцыну, якая не мае беларускай сертыфікацыі. Як інфармавала Еўрарадыё, Міністэрства аховы здароўя заявіла, што публікацыя можа нанесці "шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь у сферы аховы здароўя" і накіравала дакументы ў Генпракуратуру.

Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова ў аўторак паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook, што СК працягвае праверку па факце смерці дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне пасля правядзення планавай вакцынацыі. Высвятляецца парадак закупкі вакцыны, збіраецца інфармацыя пра праходжанне ўсіх неабходных працэдур перад яе выкарыстаннем, якія рэгламентуюцца заканадаўствам. Спецыялісты правяраюць якасць і паходжанне прэпарату.

Ганчарова адзначае, што следчыя правяраюць інфармацыю, якая з'явілася "ў шэрагу сродкаў масавай інфармацыі", але "у кантэксце магчымага выкарыстання сітуацыі, якая склалася, у рамках канкурэнтнай барацьбы вытворцаў вакцын".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі