Следчы камітэт пракаментаваў затрыманне Калеснікавай, Знака і Салея

Следчы камітэт пракаментаваў затрыманне Калеснікавай, Знака і Салея

Следчы камітэт пракаментаваў заключэнне пад варту Марыі Калеснікавай, а таксама юрыстаў Максіма Знака і Іллі Салея

Як адзначае прэс-служба СК, ведамства працягвае расследаваць "крымінальную справу аб публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы" (арт. 361 Крымінальнага кодэкса). 

"У цяперашні момант падчас расследавання атрыманыя доказы, якія сведчаць пра здзяйсненне асобнымі асобамі, якія ўваходзяць у склад недзяржаўнай арганізацыі, названай "Каардынацыйная рада", дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне, прычыненні шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь", — заяўляюць у Слечым камітэце.

Маўляў, гэтыя парушэнні адбываліся з выкарыстаннем СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў.

Чальцоў прэзідыўму Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву і Максіма Знака ўзялі пад варту з санкцыі пракурора. Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрыманы таксама Ілля Салей. 

"У цяперашні час праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставінаў па крымінальнай справе", — гаворыцца ў паведамленні СК.

Крымінальную справу на Каардынацыйную раду Генпракуратура пачала 20 жніўня. Улады пастараліся выціснуць за межы краіны ўсіх чальцоў прэзідыўму Каардынацыйнай рады. Пасля таго, як Марыя Калеснікава сарвала гэты план і адмовілася пакідаць Беларусь, яе затрымалі. 

Сёння на свабодзе і ў Беларусі застаецца толькі адна сябра прэзідыўму Каардынацыйнай рады з сямі. Гэта нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі