Следчы камітэт падключыўся да пошукаў зніклага старшыні сельсавета

Следчы камітэт падключыўся да пошукаў зніклага старшыні сельсавета

Следчы камітэт падключыўся да пошукаў зніклага старшыні Жырмунскага сельсавета (Воранаўскі раён). 61-гадовы Мечыслаў Швед 16 красавіка быў на працы, а пасля на службовым аўтамабілі ВАЗ 2107 заехаў у краму ў аграгарадку Жырмуны (пра гэта сведчыць і відэазапіс), купіў два пачкі цыгарэт (хаця сам не курыў) і больш яго ніхто не бачыў. Яго мабільны тэлефон недаступны. Заяву ў міліцыю аб знікненні падала жонка старшыні.

Ёсць звесткі, што машыну Шведа бачылі ў Лідскім раёне. Вядома, што ён не злоўжываў спіртнымі напоямі, у апошнія гады меў праблемы з сэрцам.

Прэс-служба СК у Telegram паведамляе, што следчыя Воранаўскага аддзела дапамагаюць у пошуку зніклага мужчыны. У раён выехалі і супрацоўнікі Следчага камітэта з Гродна. Спецыялісты крыміналістычнага аддзела абследуюць мясцовасць па маршруце руху аўтамабіля "з дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі