Следчы камітэт адмовіўся пачынаць справу супраць байцоў АМАП

Следчы камітэт адмовіўся пачынаць справу супраць байцоў АМАП

Следчы камітэт адмовіўся пачынаць крымінальную справу на супрацоўнікаў крымінальнага вышуку і байцоў сталічнага АМАП па фактах збіцця Дзмітрыя Серады і нанясення шкоды яго маёмасці. Следчы, які праводзіў праверку па заяве Дзмітрыя Серады, прыйшоў да высновы, што “не мае дастаткова дадзеных, якія б сведчылі аб прыкметах злачынства”, каб пачаць крымінальную справу.

Следчы камітэт адмовіўся пачынаць справу супраць байцоў АМАП

У размове з Еўрарадыё Дзмітрый Серада адзначыў, што гэта ўжо другая адмова Следчага камітэта пачаць крымінальную справу. Першы раз адмоўнае рашэнне па скарзе Серады СК прыняў 10 кастрычніка 2016 года.

“Відавочна, што на дадзены момант Следчы камітэт развіваць гэтую тэму абсалютна не хоча — ён яе проста ігнаруе. Але нават пракуратуру адказ Следчага камітэта не задавальняе. Бо, чытаючы адказ, бачыш наколькі ўсё напісанае не адпавядае закону”, — заяўляе Серада.

Ён кажа, што абскардзіць і гэтую адмову пачынаць па яго заяве крымінальную справу — дашле адпаведны зварот у пракуратуру.

Нагадаю, раніцай 4 жніўня 2016 года байцы сталічнага АМАП выбілі дзверы і вакно і ўварваліся ў кватэру Дзмітрыя Серады. Нібыта, на яго паказалі сведкі як на эксгібіцыяніста. Па словах Дзмітрыя, яго беспадстаўна збілі пры затрыманні, а потым працяглы час адмаўлялі ў медычнай дапамозе. Праз некалькі дзён высветлілася, што затрымалі не таго чалавека і Дзмітрыя вызвалілі, але і ён, і яго жонка вымушаныя былі звяртацца па дапамогу да лекараў.

Серада абавязкова хоча давесці справу да суда і прыцягнуць супрацоўнікаў праваахоўных органаў да адказнасці за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі