Скандал: ФСБ знайшла ў санаторыі "Беларусь" апаратуру для праслухоўвання

Як паведамляе "Наша ніва", 23 траўня (але на гэта СМІ звярнулі ўвагу толькі цяпер) Арбітражны суд Краснадарскага краю разгледзеў справу па заяве Кіраўніцтва Федэральнай службы па надглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый да санаторыя "Беларусь". Санаторый прыцягвалі да адказнасці за "здзяйсненне прадпрымальніцкай дзейнасці з парушэннем умоваў, што прадугледжваецца спецыяльным дазволам".


Паводле інфармацыі, што паступіла ад Упраўлення ФСБ Расіі па Краснадарскім краі, у санаторыі без адпаведнай ліцэнзіі былі ўсталяваныя тэхнічныя сродкі, прызначаныя для правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў пры дапамозе тэлефоннай сувязі, бяздротавага інтэрнэту.


Паводле расійскай Канстытуцыі, абмежаванне таямніцы сувязі дапускаецца толькі па рашэнні суда. У санаторыя "Беларусь" паўнамоцтваў на выкарыстанне такіх сродкаў не было.
 

Суд пацвердзіў факт адміністрацыйнага правапарушэння, аднак прыцягнуць санаторый да адказнасці не атрымалася. Скончыўся тэрмін, які складаў тры месяцы: парушэнне было зафіксаванае 31 студзеня 2013-га, а пастанова вынесеная 23 траўня.
 

Санаторый "Беларусь" размяшчаецца на ўзбярэжжы Чорнага мора. Там неаднаразова адпачываў Аляксандр Лукашэнка.

Фота — grand-turizmo.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі