Скандал: Беларускі дыпкур'ер нелегальна вёз з ЗША вайсковае абсталяванне

Як паведамляе "Голас Амерыкі", беларуса абвінавачваюць у арганізацыі злачыннай групоўкі, якая займалася нелегальным гандлем зброяй. У яе склад уваходзілі Ягор Ясін, Аляксандр Бельскі, Віталь Цішук, Аляксандр Сташынскі, Вольга Дубоўская, Эрнэст Чарналецкі, Джордж Царык.



Таксама Балтуцкі супрацоўнічаў і з двума асобамі, якія жывуць у Беларусі. Першы — Раман Ясеў, другі — дыпламатычны кур'ер, вядомы пад ініцыяламі "А. С." і які "працуе на ўрад Беларусі". Мэтай змовы, нібыта, быў продаж і нелегальны вываз з тэрыторыі ЗША ў Беларусь вялікіх партый высокатэхналагічнага вайсковага абсталявання, вываз якога за мяжу забаронены.



Гаворка ідзе пра прыцэлы для аўтаматычных стрэльбаў, цеплавізійныя сістэмы, прылады начнога бачання, паведамляецца ў мемарандуме амерыканскага суда.


За час нелегальнай дзейнасці Балтуцкі і яго група купілі абсталявання больш чым на 700 тысяч долараў. Аднак лічба недакладная, таму што за мяжу з ЗША была адпраўленая значная колькасць пасылак, змест якіх невядомы.



З беларускім дыпкур'ерам кіраўнік гандляроў зброяй рэгулярна абменьваўся лістамі па электроннай пошце. У іх яны абмяркоўвалі пакупкі вайсковага абсталявання. Дыпкур'ер вывозіў яго з Нью-Ёрка з выкарыстаннем дыпламатычнай пошты.



Сяргей Балтуцкі прызнаў сябе вінаватым. Яму пагражае да 135 месяцаў зняволення.
 

Фота — golos-ameriki.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі