Сіноптыкі: У сераду на поўдні Беларусі чакаецца моцны снег

Пры гэтым на Брэстчыне і Гомельшчыне ў дзённыя гадзіны не толькі мокры снег, але і дождж. Вецер усходні, 4-9 метраў за секунду.



Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе 3-9 градусаў ніжэй за нуль, а ўдзень — 1-6 марозу, на поўдні краіны — ад 0 да 2 градусаў марозу.



Паводле сіноптыкаў, самай снежнай на гэтым тыдні будзе серада. Праз тэрыторыю Украіны праходзіць цыклон, які закране і Беларусь.
 

У канцы тыдня (ад пятніцы да нядзелі) уначы тэмпература паветра можа скласці да 14-18 градусаў марозу.

На здымку: Супрацоўнік МНС залівае коўзанку ў Віцебску. Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі