У ноч на 7 студзеня ў Беларусі чакаецца да 23 градусаў марозу
У сераду ў нашай краіне прагназуецца пераменная воблачнасць без ападкаў.
У асобных раёнах прагназуецца шэрань. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівым і слабым, перадае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе -15...-20 градусаў, месцамі прагназуецца ад 21 да 23 градусаў са знакам "мінус". Удзень будзе ад 7 да 13 градусаў марозу, па ўсходзе — да 15 градусаў ніжэй за нуль.
Фота — flickr.com