Сіноптыкі: У Беларусі пацяплее на наступным тыдні

Вось што распавяла Еўрарадыё галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук:



"Ападкі, якія мы чакаем — гэта лятаючыя сняжынкі. Але аб тым, каб снег устанавіўся на зямлі, яшчэ рана гаварыць. Зямля яшчэ адносна цёплая. Увогуле, цыклон, які прынёс нам пахаладанне, сыходзіць за Урал паціху. І на яго месца змяшчаецца антыцыклон, які стане прычынай спынення ападкаў, але не стане прычынай змены ў характары надвор'я, паколькі ён сфармаваўся ў халодным арктычным паветры".



Паводле слоў Парашчук, пацяплее ў Беларусі на наступным тыдні.



Тэмпература паветра ўначы 1 кастрычніка будзе складаць 1-5 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад 5 да 11 цяпла. Без істотных ападкаў.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі