Сіноптыкі: На наступным тыдні ў Беларусі чакаецца да 33 цяпла

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе 24-29 градусаў (на Брэстчыне — да 30-32 цяпла). А ў сераду, 7 жніўня, на тэрыторыю нашай краіны прыйдуць вельмі цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 13-18 градусаў вышэй за нуль, удзень — 27-33 цяпла, пераважна без ападкаў.



Што да бліжэйшых выхадных дзён, то ў суботу і нядзелю, 3 і 4 жніўня, дажджы магчымыя месцамі толькі на ўсходзе нашай краіны. Тэмпература паветра складзе ўначы 10-16 градусаў, удзень — 23-29 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
 


Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі