Сіноптыкі: да канца тыдня ў Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла

Сіноптыкі: да канца тыдня ў Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла

На бягучым тыдні ў Беларусі ўсталюецца сапраўднае летняе надвор'е. Праўда, у бліжэйшыя дні месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і залевы. Начная тэмпература паветра будзе складаць 6-13 градусаў са знакам плюс, дзённая — 17-24 цяпла, на поўдні краіны — да 25-27 градусаў вышэй за нуль.

Як паведаміў БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў, да канца тыдня ў Беларусі пацяплее. Уначы чакаецца 9-15 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 20-25 градусаў са знакам плюс, на поўдні — да 28 цяпла. У выхадныя дні месцамі прагназуюцца дажджы і навальніцы.

Што да аўторка, 24 траўня, то ў начныя гадзіны будзе 7-12 цяпла (месцамі — толькі 4-6 са знакам плюс), удзень — плюс 17-23 градусы (у Брэсцкай вобласці — да 25 цяпла). Калі ўначы будзе пераважна без ападкаў, дык удзень на ўсходзе магчымыя дажджы, а месцамі і навальніцы (вецер будзе ўзмацняцца да 14 метраў за секунду).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі