Сіноптыкі: Беларусаў чакае самая халодная ноч

У дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль. Будзе пераважна без ападкаў, аднак у пятніцу і суботу зноў чакаюцца дажджы.

У пятніцу і суботу тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 цяпла (26 верасня месцамі магчымыя замаразкі), удзень — 12-17 градусаў са знакам "плюс". Такі тэмпературны рэжым на некалькі градусаў ніжэйшы за кліматычную норму.

У каментары Еўрарадыё Аляксандр Бяганскі, начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, кажа, што значнага пацяплення чакаць ужо не варта:

"Чакаць, што ў канцы верасня-пачатку кастрычніка будзе +30, вядома, не варта. Тэмпературы паветра ў пачатку наступнага тыдня будуць прыкладна блізкія да нормы. Таму чакаецца зусім нармальны пачатак кастрычніка".

У нядзелю, панядзелак у начныя гадзіны прагназуецца 4-10 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 13-18, на поўдні — да 20 цяпла.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі