Сіноптыкі: Аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі захаваецца да канца тыдня

Сіноптыкі: Аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі захаваецца да канца тыдня

Аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі захаваецца да канца тыдня. Прагназуюцца моцны вецер і галалёдзіца. Тэмпература паветра будзе вышэй за кліматычную норму. Ападкі захаваюцца на працягу тыдня, паведаміла газеце "СБ. Беларусь сегодня" намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова.

У начныя гадзіны ў сераду, 22 лютага, амаль па ўсёй краіне чакаюцца ападкі — мокры снег і дождж (удзень — толькі на захадзе). Чакаецца вецер з парывамі да 14 метраў за секунду. Уначы тэмпература паветра складзе ад -5 да 1 градуса цяпла, удзень — ад -2 да +4 градусаў (у Брэсцкай вобласці будзе крыху цяплей).

У чацвер, 23 лютага, ападкі магчымыя амаль па ўсёй краіне. Будзе моцны вецер. У начныя гадзіны — ад -4 градусаў па паўночным-усходзе да +4 па паўднёвым захадзе, у дзённыя гадзіны — ад 0 да плюс 7 градусаў.

У пятніцу, 24 лютага, амаль па ўсёй Беларусі вецер будзе з парывамі да 15-20 метраў за секунду. Уначы будзе ад -2 да +5 градусаў, удзень — ад +1 да +8 градусаў (у Гомельскай вобласці — да +10 градусаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі