Шуневіч: У краіне створаць адзіную сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі

Шуневіч: У краіне створаць адзіную сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі

У Беларусі створаць рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі. Пра гэта 27 сакавіка журналістам паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку.

"Кіраўнік дзяржавы прыняў нашу прапанову аб тым, што такая сістэма дарэчная і неабходная ў любой цывілізаванай дзяржаве, і даручыў дадаткова прапрацаваць шэраг аспектаў, звязаных з практычнай рэалізацыяй праекта. У першую чаргу гэта, вядома ж, пытанні, звязаныя з выбарам аператара, які будзе генераваць ўсе ідэі і ажыццяўляць практычную рэалізацыю, пачынаючы ад куплі "жалеза" і заканчваючы эксплуатацыяй. Мы атрымалі адпаведныя ўказанні і будзем дапрацоўваць гэты праект указа менавіта з пункту гледжання прыўнясення нацыянальных асаблівасцяў і магчымасцяў нашай дзяржавы для рэалізацыі гэтага праекта", — цытуе БЕЛТА выказванні міністра.

Шуневіч патлумачыў, што такія сістэмы ўжо даўно існуюць ва ўсіх развітых краінах у той ці іншай форме. Па яго словах, пэўныя элементы гэтай сістэмы ў Беларусі ўжо існуюць: гэта некалькі тысяч аб'ектаў, абсталяваных відэакамерамі, лініі перадачы даных, серверы, лакальныя сеткі. 

Кожны ўласнік таго ці іншага аб'екта атрымае магчымасць абсталяваць яго відэакамерамі і далучыцца да агульнай сістэмы маніторынгу. Яна будзе забяспечваць ахову і бяспечныя ўмовы жыцця і працы. Разам з тым будзе шэраг аб'ектаў, на якіх такая сістэма будзе абавязковая. Па словах міністра, на працягу года-двух плануецца стварыць відэаназіранне на дзвюх-чатырох тысячах аб'ектаў. 

Новая сістэма, кажа Шуневіч, аб'яднае камеры і спецыяльныя дэтэктары па ўсёй краіне. Гэта, нібыта, дазволіць у разы павялічыць магчымасці адпаведных структур па арганізацыі грамадскай бяспекі і аператыўным рэагаванні на розныя негатыўныя прыродныя з'явы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі