Шуневіч: У дачыненні да МУС вядзецца інфармацыйная вайна

Шуневич: Против МВД ведется информационная война

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску, што МУС будзе цывілізавана рэагаваць на хамства ў дачыненні да міліцыянтаў.

"У асноўнай масе публікацыі ў СМІ носяць канструктыўны характар. Але ёсць публікацыі, якія нічым іншым, акрамя як інфармацыйнай атакай, не з'яўляюцца. Калі казаць аб ацэнцы, то гэта інфармацыйная вайна. Але ваяваць МУС ні з кім не будзе, мы выконвалі і будзем выконваць працу максімальна прафесійна. Калі парушэнне закона відавочнае, то праваахоўнікі абавязаныя рэагаваць. Калі нас правакуюць, нам хамяць, мы будзем рэагаваць", — паведаміў кіраўнік ведамства.

Міністр таксама адзначыў, што трэба будзе ўводзіць пасаду піяр-менеджара, калі інфармацыйная вайна не скончыцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі