Шумчанка: Для нас важна, што ўказ па прадпрымальніках не падпісаны

У аўторак кіраўнік Беларусі правёў нараду па пытаннях прадпрымальніцтва. Сярод іншага Лукашэнка перасцярог прадпрымальнікаў, каб яны не слухалі кіраўніка "Перспектывы" Анатоля Шумчанку: "Ганіце ад сябе усялякіх там Шумчанкаў, ці то яшчэ кагосьці, каб яны нават блізка каля вас не хадзілі".


 
У каментары Еўрарадыё Шумчанка адзначыў, што вынікі нарады ўспрымае пазітыўна.



Анатоль Шумчанка: "Вы ж бачылі, сёння рашэнне-то не прынятае наконт суправаджальных дакументаў для прадпрымальнікаў. Магіл б сабрацца і падпісаць... А не! Не падпісваюць, раяцца. Відаць, мы данеслі сваю пазіцыю. Гэта галоўны вынік на сённяшні дзень — тое, што нас пачулі. А ўсё астатняе — гэта працоўныя моманты".



Разам з тым Шумчанка адзначыў, што на нарадзе ў Лукашэнкі не было прадстаўнікоў дробнага бізнэсу — толькі сярэдні і буйны.



Як раней паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні нарады індывідуальныя прадпрымальнікі напісалі ліст кіраўнік Беларусі. Яны пратэстуюць супраць новых зменаў для дробнага бізнэсу.



Фота — Белсат

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі