Вынікі акцыі на Кастрычніцкай: затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек

Вынікі акцыі на Кастрычніцкай: затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек

13.30 Акцыя на Кастрычніцкай скончылася затрыманнямі. У аўтазакі забралі некалькі дзясяткаў чалавек.

Сярод затрыманых — дырэктар “Арт-Сядзібы” і стваральнік крамы Symbal.by Павел Белавус. Разам з ім схапілі і яго цяжарную жонку, але яе адпусцілі праз 20 хвілінаў, перадае Радыё Свабода.

12.40 Затрыманая праваабаронца Таццяна Равяка, якая прысутнічала на месцы падзеяў.

12.20 На Кастрычніцкую плошчу прыйшло каля 100 чалавек. Яны патрабуюць вызваліць усіх затрыманых на Дні Волі.

Міліцыя выціснула людзей з плошчы на тратуар да “Макдональдса”. Калі людзі не разыдуцца, там можа пачацца "хапун".

***

Сёння апазіцыя мяркуе выйсці з акцыяй пратэсту на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску. Акцыя не дазволеная ўладамі. З раніцы на меркаваным месцы яе правядзення дзяжураць аўтазакі, вакол шмат міліцэйскіх патрулёў.

Напярэдадні на акцыі да Дня Волі ў сталіцы было затрымана некалькі сотняў чалавек. Большасць выйшлі з міліцыі без складання пратаколаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі