"Шпіён" Андрэй Гайдукоў распавёў, у чым яго абвінавачваюць (фота)

Пра гэта хлопец напісаў у лісце да віцебскай актывісткі Таццяны Севярынец. Ранейшыя лісты Гайдукова не праходзілі цэнзуру, адзначае nn.by.  



Гайдукоў піша: "Я абвінавачваюся ў тым, што мог пагражаць нацыянальнай бяспецы, што характарызуецца як замах на канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь; навязванне Рэспубліцы Беларусь палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам. Характар магчымай шкоды можа выражацца ў дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сітуацыі. У тым, што шукаў фінансаванне на сваю дзейнасць у фондзе пасольства ЗША (ЦРУ ЗША па версіі КДБ)".



Акрамя таго, піша хлопец. яго вінавацяць у закліках да кропкавых санкцыяў.



Нагадаем, што 12 чэрвеня пачаўся закрыты працэс па справе Андрэя Гайдукова. Больш за 7 месяцаў хлопец знаходзіўся ў турме КДБ. Яго вінавацяць у здрадзе дзяржаве. Хлопцу пагражае да 15 гадоў турмы.



Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі